Министерство образования Республики Беларусь. Управление образования администрации Заводского района города Минска

Гимназия 14

   
 
   
 

Форма входа

 


О гимназии

 


Учителям и учащимся

-

 


Родителям

 


Внеклассные мероприятия

 


Дополнительно

 


История и традиции

Гимназия была открыта приказом Министерства народного образования БССР № 79 от 05.04.1991 г., решением исполнительного комитета Минского городского Совета народных депутатов № 274 от 01.08.91 г. на базе средней общеобразовательной школы № 111.
В 2001 году она прошла государственную аттестацию (пасведчанне Министерства образования Республики Беларусь № 682 от 04 апреля 2001 года), ей был присвоен порядковый номер 14.
Как государственная учреждение образования, гимназия была создана решением Мінгарвыканкама № 502 от 15.03.2007 года, на падставе которого ей был присвоено полное название: государственное заведение образования «Гимназия» № 14 г. Минска” и укороченное название: гимназия № 14 г. Минска.
Органам государственного управления, который ўпаўнаважаны управлять маёмасцю навучальнай установы, является управление образования администрации Заводского района.
Па стане на 01.03.2007 г. в гимназии обучаются 769учеников 1 – 11 классов, функционируют 34 класса - комплекты ( из них 3 первых класса, в которых обучается 68 учеников, занимаются на базе детских образовательных устаноў №№ 72, 177), предлагают 4 группы продленного дня.

Учебный процесс организованный в одну смену по шестидневной рабочей неделе, кроме этого ученики начальной школы. Режим обучения максимально приближен до оптимального. Уроки начинаются с 8 часов 30 минут, введены две переменя по 20 минут, между обязательными уроками и занятиями на выбар установлен 30-минутный перерыв для обеда и отдыха. Во всех классах не допускается  превышение максимальной нагрузки на одного ученика, в связи с этим изучение иностранного языка (немецкого) в 5 - 11 классах переведены в раздел курсов на выбор.

Материальная база и финансово-хозяйственная деятельность

Гимназия размещена в пяти трехэтажных корпусах. Введена в эксплуатацию в 1968 году. Общая площадь помещения равняется 10967,7 кв.м., общая площадь – 3400 кв.м. У гімназіі навучаецца 701 вучань 2 – 11 класаў. Агульная плошча на аднаго вучня складае 15,7 кв.м., карысная – 4,9 кв.м. Адукацыйны працэс забяспечаны неабходнымі памяшканнямі: на 34 класы-камплекты задзейнічаны 44 вучэбныя кабінеты. Для забеспячэння ўпраўлення вучэбна – выхаваўчага працэсу прадугледжаны неабходныя службовыя памяшканні: кабінеты адміністрацыі, педагога - псіхолага, сацыяльнага педагога, настаўніцкая, 2 метадычныя кабінеты, пакой дзіцячых грамадскіх арганізацый. Кабінеты адміністрацыі і спецыялістаў па педагагічным суправаджэнні вучэбна-выхаваўчага працэсу абсталяваны неабходнай аргтэхнікай.

Спартыўная база гімназіі

На тэрыторыі гімназіі абсталяваны многафункцыянальны стадыён, дзе размешчаны баскетбольныя і валейбольныя пляцоўкі, гімнастычны гарадок, футбольнае поле, бегавыя дарожкі. У адным з карпусоў функцыяніруе спартыўны блок агульнай плошчай 2833,6 кв.м., у склад якога ўваходзяць басейн, агульнай плошчай 790,4 кв.м. на 6 дарожак, 4 раздзявальні, 2 душавыя (18 кабінак), 4 туалетныя пакоі, 2 спартыўныя залы (438,5 кв.м.), кладоўка для інвентара, лыжнае сховішча.

Бібліятэка- навуковы, інфармацыйны і метадычны цэнтр гімназіі

У памяшканні бібліятэкі маецца чытальная зала на 12 месцаў, якая забяспечана сучаснымі тэхнічнымі сродкамі: тэлевізарам, відэамагнітафонам, сканерам, прынтэрам, мульцімедыйным праектарам, экранам, комп’ютэрамі, звязанымі з лакальнай сеткай гімназіі. Фонд навучальнай літаратуры ўнесены ў электронны каталог камп’ютарнага комплексу «Школьная бібліятэка».

Харчовы блок гімназіі
Харчовы блок гімназіі складаецца з вытвор-чых памяшканняў, 2 залаў сталовай, буфета, кафэ, якія аснашчаны сучасным тэхналагічным абсталяваннем, што дазваляе забяспечыць гімназістаў рацыянальным і якасным харчаваннем. Абедзенныя залы плошчай 554,7 кв.м. на 250 пасадачных месцаў абсталяваны сучаснай мэбляй, маюць прыгожы інтэр’ер.
Па выніках гарадскога конкурса на лепшую арганізацыю ўмоў для фарміравання асноў здаровага ладу жыцця ўзровень культуры арганізацыі харчавання і абсталяванне гімназічнага кафэ дазволілі заняць 3 месца.

Медыцынскі блок гімназіі

Медыцынскі блок гімназіі – сучасны комплекс, які ўключае ў сябе працэдурны і амбулаторны кабінеты, аснашчаныя неабходным абсталяваннем, інструментамі, прэпаратамі.
Упраўленне адукацыі адміністрацыі Заводскага раёна і кіраўніцтва гімназіі праводзяць работу па ўмацаванню матэрыяльнай базы гімназіі, забеспячэнню яе нармальнага функцыяніравання. За 3 апошнія гады было засвоена больш за 2 мільярды рублёў выдзеленых бюджэтных сродкаў, зрасходавана каля 15 мільёнаў пазабюджэтных сродкаў, атрыманых за аказанне платных паслуг насельніцтву.
На аснове комплексна-мэтавай праграмы "Інфарматызацыя" мадэрнізуецца матэрыяльна-тэхнічная база адуацыйнай прасторы гімназіі. У наяўнасці 47 камп’ютэраў. З іх 26 - у кабінетах інфарматыкі, 21 асабісты камп’ютэр у навучальных і службовых кабінетах. На 1 камп’ютэр прыходзіцца вучняў – 25 чалавек, настаўнікаў - 6, што адпавядае сацыяльным стандартам.

Сістэма і эфектыўнасць работы з педагагічнымі кадрамі

Вучэбна-выхаваўчы працэс забяспечваюць вопытныя педагогі: педагагічны стаж 47% настаўнікаў складае больш за 15 гадоў, са стажам работы да 5 гадоў - 19%. Аналіз узроставага складу калектыва сведчыць аб працаздольнасці кадраў:
  • 84% педагогаў маюць узрост ад 25 да 55 гадоў;
  • 8% педагогаў ва ўзросце да 25 гадоў;
  • 8% - пенсіянеры
Асноўным органам, які каардыніруе дзейнасць метадычных фарміраванняў, з'яўляецца цэнтр навукі і творчасці (ЦНіТ). Вышэйшы орган калектыўнага кіраўніцтва гімназіяй - педагагічны савет. Склад педагогаў гімназіі, эфектыўная сістэма метадычнай работы з кадрамі, інавацыйны падыход да арганізацыі адукацыйнага працэсу дазволілі стварыць умовы для арганізацыі ў гімназіі даследчай і інавацыйнай дзейнасці. Дзейнасць педагагічнага калектыву накіравана на забеспячэнне высокага ўзроўню вучэбна – пазнавальнай дзейнасці гімназістаў, іх самавызначэнне і самарэалізацыю, гатоўнасць працягваць адукацыю згодна абранай прафесійнай арыентацыі.

1 ступень навучання (1-4 класы)

  • павышаны ўзровень вывучэння англійскай мовы;
  • агульнаэстэтычны накірунак
2 ступень (5-10 класы)
  • паглыбленае вывучэнне англійскай мовы,
  • павышаны ўзровень вывучэння матэматыкі ў 8 класе
3 ступень (11-12 класы)

Мульціпрофільнае навучанне:
  • Асобасны выбар вучняў, высокая вучэбная матывацыя;
  • Прадастаўленне кожнаму вывучаць;
  • прадмет на павышаным ці паглыбленным узроўні;
  • Развіццё камунікатыўнай культуры вучняў.
Арганізацыя і рэзультатыўнасць выхаваўчага працэсу

Выхаваўчы працэс у гімназіі ўяўляе сабой цэласную сістэму, ажыццяўляецца па накірунках, рэкамендаваных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь:
  • грамадзянска – патрыятычнае выхаванне;
  • ідэалагічнае выхаванне;
  • прававое выхаванне;
  • экалагічнае выхаванне;
  • маральна – этычнае і эстэтычнае выхаванне;
  • працоўнае выхаванне;
  • сямейнае выхаванне;
  • выхаванне навыкаў здаровага ладу жыцця
Грамадзянска-патрыятычнае і ідэйна-маральнае выхаванне

Прыярытэт на працягу апошніх гадоў надаецца грамадзянска-патрыятычнаму і ідэйна-маральнаму выхаванню. Гэта абумоўлена неабходнасцю фарміравання ў маладога пакалення патрыятызму, адданасці сваёй дзяржаве, разумення сутнасці ўнутранай і знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь, паважлівага дачынення да гісторыі і культуры краіны. Рэалізацыі дадзенага накірунку садзейнічае работа гімназічнага музея Партызанскай славы, выставачных залаў “Беларуская хатка”, “Музычныя інструменты”, цэласная сістэма работы класных кіраўнікоў, кіраўнікоў гурткоў.
Найбольш значнымі для гімназістаў сталі: акцыя “Клопат” аб ветэранах Вялікай Айчыннай вайны, узаемадзеянне з ветэранскім актывам раёна, удзел у рэалізацыі праграмы "Вахта памяці", правядзенне месячнікаў і тыдняў “Турбота”, Урокі мужнасці, класныя гадзіны “Памяць”, “Як жывеш, ветэран?”, ток-шоу “Патрыятызм сёння”, акцыя “Хутка арміі роднай будзе папаўненне”. Традыцыйным стала “Свята трох пакаленняў” да дня Перамогі. Значнай падзеяй было нясенне вахты памяці на плошчы Перамогі. Вучнямі гімназіі створаны летапіс “Успаміны ветэранаў”.
Мэтавая праграма “Спадчына” накіравана на фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці, дасканалага ведання гісторыі і культуры свайго народа. У ходзе рэалізацыі праграмы сабраны багаты матэрыял, які знайшоў увасабленне ў творчасці гімназічнага Узорнага фальклорнага ансамбля “Дударыкі”, узорнага калектыва “Мінскія музыкі”.
Вывучэнне гісторыі, культуры і прыроды роднага краю ажыццяўляецца праз удзел у:
  • турысцка-краязнаўчай экспедыцыі "Наш край";
  • рэспубліканскай акцыі "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся";
  • сістэму ўрокаў пад назвамі “Мая Радзіма – Беларусь”, “Я – мінчанін”;
  • тэматычных класных гадзін

События

 

Поздравляем Метлицкую Тересу Ивановну с победой в конкурсе "Учитель года 2008"


Голосование


Погода


Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0


 
     
 
  Copyright Гимназия 14 BY © 2024  
  Создать бесплатный сайт с uCoz